Падпалкоўніка КДБ судзяць за перадачу размоваў Эйсмант, Баскава і Шакуты

Падпалкоўніка КДБ судзяць за перадачу размоваў Эйсмант, Баскава і Шакуты

У Мінску пачаўся суд над падпалкоўнікам КДБ Беларусі Аляксеем Храловічам. Яго вінавацяць у тым, што перадаў тг-каналам тэлефонныя размовы Наталлі Эйсмант, Дзмітрыя Баскава і Дзмітрыя Шакуты пра паездку на "Плошчу Пераменаў" у той вечар, калі там да смерці збілі Рамана Бандарэнку.

У прапагандысцкім фільме "Манкурты", які выйшаў па матывах тых падзеяў, размовы названыя інсцэніроўкай. Таксама паведамлялася, быццам Храловіча затрымалі і далучылі да аператыўнай гульні, каб выявіць шляхі эвакуцыі беларусаў, якіх пераследуюць па палітычных матывах. У выніку сілавікі затрымалі групу людзей, якая мусіла яму дапамагчы.

Храловіча вінавацяць у "здрадзе дзяржаве". Афіцэру пагражае ад 10 да 20 гадоў пазбаўлення волі. Суд праходзіць у закрытым рэжыме.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі