Паэта Някляева затрымалі як падазронага па крымінальнай справе

Лідэр грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду" паэт Уладзімір Някляеў затрыманы як падазроны па крымінальнай справе. Як паведаміла БелаПАН адвакат Мар'яна Сямешка, абвінавачванне яе падабароннаму пакуль не выставілі. Жонка Някляева Вольга паведаміла, што яе мужа дапытвалі ў сувязі са справай па артыкуле 250 Крымінальнага кодэксу (распаўсюд заведама ілжывай інфармацыі пра тавары і паслугі).

Нагадаем, Някляева затрымалі ўвечары 18 траўня пасля таго, як у яго кватэры і офісе кампаніі "Гавары праўду!" быў праведзены ператрус. Затрыманага даставілі ў міліцыю Ленінскага раёна сталіцы, дзе ён правёў ноч.

Сёння раніцай у РУЎС Некляева дапыталі, аднак падрабязнасці яго адвакат не паведамляе.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі