Пахаванне Нэльсана Мандэлы праходзіць у ПАР
Цырымонія праходзіць у роднай вёсцы Мандэлы — Куну, у правінцыі Усходні Кейп.
Першы чарнаскуры прэзідэнт Паўднёваафрыканскай рэспублікі памёр 5 снежня ва ўзросце 95 гадоў.
Труну з целам Мандэлы даставілі ў Куну ў суботу і мінулай ноччу яна знаходзілася пад аховай сябраў яго клана.
Пахаванне наведаюць каля 4,6 тысяч чалавекі, сярод якіх будуць урадавыя дэлегацыі з многіх краін. Аднак на завяршальную цырымонію дапусцяць толькі 400 чалавек, у тым ліку ўдаву нябожчыка Грасу Машэл і цяперашняга прэзідэнта ПАР Джэйкаба Зуму.
Цырымонія ўяўляе сабой сумесь элементаў дзяржаўнага пахавання з племяннымі традыцыямі хоса, перадае ВВС.
У маладосці Нэльсан Мандэла актыўна ўдзельнічаў у барацьбе з апартэідам і ў 1962 годзе быў асуджаны на пажыццёвае зняволенне за палітычную дзейнасць, якую палічылі тэрарызмам. Мандэла выйшаў на волю праз 27 гадоў і стаў першым у гісторыі краіны чарнаскурым кіраўніком дзяржавы. Ён займаў гэтую пасаду з 1994 па 1999 год. У 1993 годзе Мандэла атрымаў Нобелеўскую прэмію міра.
Фота: REUTERS