Пакуль сын катаўся на каруселях, бацька прадаваў наркотыкі
Пакуль сын катаўся на каруселях, бацька прадаваў наркотыкі. Гэтая крымінальная гісторыя адбылася ў Гомелі. Беспрацоўны 53-гадовы мужчына 7 жніўня прыехаў у абласны цэнтр з Мазыра. Разам з ім быў яго 13-гадовы сын. У адным з паркаў яны наведалі атракцыёны. Міліцыянеры затрымалі бацьку пасля таго, як ён прадаў пачак ад цыгарэт, у якім быў пакет са стымулятарам. Экспертыза засведчыла, што ў яго складзе ёсць больш за 4 грамы амфетаміна. Распачатая крымінальная справа, інфармуе прэс-служба гомельскай міліцыі.
Высветлілася, што мужчына і раней прыязджаў у Гомель. 2 жніўня ён прадаў больш за грам амфетаміна. Па месцы жыхарства ў яго знайшлі, як мяркуецца, гашыш, які перадалі на экспертызу.
Што да падлетка, то за ім у Гомель прыехала з Мазыра маці.