Пакуль віцебскі актывіст адбываў арышт, міліцыянеры прадалі яго тэлефон

Пакуль віцебскі актывіст адбываў арышт, міліцыянеры прадалі яго тэлефон

Пакуль віцебскі актывіст Барыс Хамайда адбываў 20-суткавы адміністрацыйны арышт, міліцыянеры... прадалі яго "кнопкавы" тэлефон. За 15 рублёў, каб гэтыя грошы "пайшлі на аплату мінулых штрафаў". Пра гэта паведамляюць праваабаронцы. Хамайда даведаўся пра лёс тэлефона 4 красавіка, калі выйшаў на волю. Дарэчы, суддзя раней пастанавіла, каб яго актывісту вярнулі.

Барыс Хамайда быў затрыманы ў Віцебску 15 сакавіка за "несанкцыянаванае пікетаванне" — распаўсюджваў беларускую літаратуру. Міліцэйскі падпалкоўнік абурыўся жоўта-блакітнай стужкай на століку Хамайды. У пастарунку знайшлі яшчэ і бел-чырвона-белую стужку. У выніку абвінавацілі ў пікетаванні гэтымі стужкамі...

Міліцыянеры папярэдзілі 74-гадовага актывіста, што калі яго затрымаюць трэці раз па адміністрацыйным артыкуле, распачнуць крымінальную справу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі