Паліцыя эвакуявала наведвальнікаў з усіх польскіх McDonald’s
Прычнай стаў ананімны званок пра бомбу, закладзеную ў адным з рэстаранаў.
Nto.pl піша, што невядомы патэлефанаваў мэнаджару аднаго з варшаўскіх McDonald’s увечары ў аўторак. Ён сказаў, што ў адным з “Макаў” закладзеная бомба, але не ўдакладніў, у якім. Таму паліцыі і сапёрам давялося эвакуяваць наведвальнікаў і персанал з усіх 311 польскіх "МакДональдсаў".
Прэс-сакратар McDonald's у Польшчы Кшыштаф Клап заявіў газеце “Wiadomosci”, што кампанія не ігнаруе падобныя паведамленні. Пасля кансультацыяй з паліцыяй было прынята рашэнне пра эвакуацыю.
Але інфармацыя пра выбухоўку не спраўдзілася. Зараз паліцыя шукае ананіма, які зрабіў званок.
У 311 рэстаранах McDonald's у Польшчы працуе больш за 16 тысяч чалавек.
Фота: “Wiadomosci”.