Паліцыя пачала расследаванне па матэрыялах Давіда Міранды

Паліцыя Лондана кажа, што падчас першаснага вывучэння канфіскаваных у бразільца Давіда Міранды носьбітаў інфармацыі былі знойдзеныя вельмі канфідэнцыйныя звесткі. Іх апублікаванне можа паставіць пад пагрозу жыцці людзей.



У паліцыі кажуць таксама пра пачатак крымінальнага расследавання, перадае ВВС.



Суддзі ў Лондане, якія разглядаюць пазоў Міранды да брытанскіх уладаў, пастанавілі, што матэрыял, канфіскаваны ў яго, можа даследавацца толькі з мэтай нацыянальнай бяспекі.



Нагадаем, што Міранду, партнёра журналіста Guardian Глена Грынвальда, які пісаў пра Wikileaks і Эдварда Сноўдэна, затрымалі ў мінулую нядзелю ў аэрапорце Хітраў. Ён распавёў, што на працягу 9-гадзіннага допыту супрацоўнікі брытанскіх спецслужбаў пагражалі яму турэмным зняволеннем, забралі ў яго электронныя носьбіты, а таксама паролі да электроннай пошты і акаўнтаў у сацыяльных сетках.



Суддзі пакуль што забаранілі паліцыі вывучаць, капіяваць і перадаваць канфіскаваны матэрыял.



Фота — theguardian.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі