Палітвязень-анархіст Аліневіч пасля галадоўкі ў ШІЗА трапіў у лякарню

Ігар Аліневіч на судзе

Ігар Аліневіч на судзе

У чэрвені палітвязень-анархіст Ігар Аліневіч, асуджаны на 20 гадоў зняволення, трапіў у лякарню ў Калядзічах. У яго падазраюць язву страўніка, піша тэлеграм-канал "Краіна для жыцця".

Абвастрэнне адбылося пасля галадоўкі, якую Ігар з 13 па 26 чэрвеня трымаў у ШІЗА (штрафным ізалятары) жодзінскай турмы №8.

Аліневіч — актывіст анархісцага руху. Яго з групай паплечнікаў затрымалі пры пераходзе мяжы Беларусі ў ноч з 28 на 29 кастрычніка 2020 года. Удзельнікаў групы абвінавацілі ў падпале службовых аўтамабіляў, будынка ДАІ, упраўлення Дзяржкамітэта экспертыз у Гомельскай вобласці. Аліневічу прызначылі 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Пазьней пакаранне ўзмацунілі, і палітвязня перавялі на турэмны рэжым у Жодзіна.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі