Палітвязня, якога вызвалілі па амністыі, адпраўляюць у калонію за пратэсты

Пётр Зіневіч

Пётр Зіневіч / spring96.org

Палітвязня, якога вызвалілі па амністыі, асудзілі да двух з паловай гадоў калоніі агульнага рэжыму. Пятра Зіневіча прызналі вінаватым у "актыўным удзеле ў дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак", паведамляюць праваабаронцы.

Справу разглядаў суд Баранавіцкага раёна і горада Баранавічы. Прысуд быў агучаны 14 жніўня. За ўдзел у акцыі пратэсту ў ноч з 9 на 10 жніўня 2020 года былі асуджаны таксама Аляксандр Тарасевіч і Дзмітрый Блашчэніца. Суддзя Аксана Літвінчык прызначыла ім калонію — адзін год і шэсць месяцаў кожнаму. Нягледзячы на тое, што Зіневіча раней амніставалі са зняццем судзімасці, цяпер яму прызначылі на год зняволення больш, чым астатнім.  

Пётр Зіневіч — прадпрымальнік-тэлемайстар, які ў 2021-м быў асуджаны на 2 гады "хіміі" за здымак баранавіцкага міліцыянера з подпісам: "Удзельнічаў у разгоне мітынгаў і катаваў людзей". Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем. У пачатку 2023-га Зіневіча вызвалілі, але ў красавіку 2024-га затрымалі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі