Палітвязень з Баранавічаў выйшаў на волю па амністыі
Пётр Зіневіч / spring96.org
Палітвязень Пётр Зіневіч выйшаў на волю па амністыі, пішуць праваабаронцы "Вясны".
Зіневіч — прадпрымальнік-тэлемайстар з Баранавічаў. Яго асудзілі на два гады "хіміі" за фатаздымак баранавіцкага міліцыянта з подпісам: "Удзельнічаў у разгоне мітынгаў і катаваў людзей".
Сёлетняя амністыя, як паведамлялася раней, не закранула практычна нікога з палітвязняў. Генпракурор Андрэй Швед казаў, быццам гэтыя людзі "ўяўляюць вялікую небяспеку для навакольных, бо яны замахваюцца на асновы канстытуцыйнага ладу і нармальнае жыццё грамадства". Таму пад амністыю палітычныя асуджаныя не трапілі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.