У Баранавічах затрымлівалі пратэстоўцаў 2020-га, сярод іх — былы палітвязень
Пётр Зіневіч
У Баранавічах затрымлівалі ўдзельнікаў пратэстаў 2020-га, сярод іх — былы палітвязень. Ім пагражаюць артыкулам КК "Удзел у дзеяннях, якія парушаюць грамадскі парадак або заклікі да такіх дзеянняў".
Сілавікі затрымалі як мінімум 5 чалавек. Адзін з іх — Пётр Зіневіч, прадпрымальнік-тэлемайстар, які раней быў асуджаны на 2 гады "хіміі" за здымак баранавіцкага міліцыянера з подпісам: "Удзельнічаў у разгоне мітынгаў і катаваў людзей". Праваабаронцы прызналі яго палітвязнем. У пачатку 2023-га Зіневіча вызвалілі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.