Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ чатырох чалавек

Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ чатырох чалавек

Беларускія праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ чатырох чалавек. Гэта — Ганна Ільіна, Вячаслаў Караткевіч, Міхаіл Бераснеў і Пётр Зіневіч. Праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі і патрабуюць вызвалення.

Ільіна ўзятая пад варту ў Магілёве па абвінавачванні ў паклёпе на кіраўніка дзяржавы. Караткевіч у красавіку у тым жа Магілёве асуджаны на два месяцы арышту за нанясенне бел-чырвона-белых малюнкаў. Яго накіравалі адбываць пакаранне. Бераснеў вясной сёлета асуджаны ў Мінску за нанясенне пратэстных надпісаў на 2 гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу. Зіневіч у траўні ў Баранавічах атрымаў два гады абмежавання волі з накіраваннем у выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу за паклёп у дачыненні да міліцыянера.

У Беларусі цяпер 642 палітзняволеныя.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі