Палітвязень Велясніцкі па "справе Зельцэра" асуджаны на 2,5 года калоніі

Аляксандр Велясніцкі / Скрыншот з відэа
Аляксандр Велясніцкі / Скрыншот з відэа

Палітвязень Аляксандр Велясніцкі па "справе Зельцэра" асуджаны на 2,5 года калоніі. Брэсцкі абласны суд прызнаў былога вайскоўца вінаватым у "распальванні варожасці", піша @viasna96.

Нагодай для затрымання стаў каментар, які Велясніцкі нібыта пакінуў у "экстрэмісцкім" тг-канале пра забітага ў Мінску ў перастрэлцы з айцішнікам Андрэем Зельцэрам афіцэра КДБ Дзмітрыя Федасюка. На судзе палітвязень адмовіўся ад паказанняў, дадзеных раней. Ён расказаў пра катаванні, што ў дзень затрымання пінскія супрацоўнікі КДБ пагражалі прастрэліць яму ногі.

Аляксандр Велясніцкі — былы памежнік. 14 жніўня 2020-га ён запісаў відэазварот, у якім асудзіў гвалт з боку сілавікоў і адмовіўся ад медаля "За бездакорную службу". Яго затрымалі ў верасні 2021 года. Роўна праз год Аляксандр Лукашэнка пазбавіў яго вайсковага звання старшага лейтэнанта запасу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі