Палітвязню Мікалаю Дзядку пагражае дадатковы год зняволення

Мікалаю Дзядку абвясцілі, што на яго заведзеная крымінальная справа за парушэнні ўмоў адбыцця зняволення, паводле якой яму пагражае 1 год турмы дадаткова, інфармуе Радыё Свабода.

У лютым актывіст анархісцкага руху Мікалай Дзядок мусіў выйсці на волю, ў яго заканчваўся тэрмін пакарання ў 4,5 года.

Паводле звестак жонкі палітвязня Валерыі Хоцінай, Мікалая на час следства перавядуць ў турэмны следчы ізалятар, а таксама хутка яго чакае экспэртыза. Жонка мяркуе, што крымінальная справа на яе мужа заведзеная, каб не даць яму выйсці з турмы да прэзідэнцкіх выбараў 2015 году.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі