Палкоўнік Вальфовіч расказаў, як тэрабарона вучыцца ўводзіць праціўніка ў зман
Палкоўнік Дзмітрый Вальфовіч / t.me/mlynby/
У Барысаўскім раёне працягваюцца зборы байцоў тэрабароны. Ваеннаабавязаных запасу сабралі на базе былога прафілакторыя "Беліна". Для іх арганізоўвалі стрэльбы на палігоне. Начальнік накірунку тэрабароны ваеннага камісарыяту Мінскай вобласці палкоўнік Дзмітрый Вальфовіч кажа, што цяпер праходзіць "баявое зладжванне узводаў". Таксама байцы вучацца ахоўваць аб'екты, адбіваць напады "дыверсійна-разведвальных груп праціўніка", піша @mlynby.
У лагеры паставілі намёт і напісалі на ім "Камандны пункт". "Гэта маскіроўка, каб увесці ў зман праціўніка, — кажа Вальфовіч. — На самай справе камандны пункт у іншым месцы".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.