Памерла пісьменніца, аўтарка рамана "Забіць перасмешніка" Харпер Лі

Памерла пісьменніца, аўтарка рамана "Забіць перасмешніка" Харпер Лі

У ЗША памерла пісьменніца, аўтарка рамана "Забіць перасмешніка" (менавіта ён зрабіў яе знакамітай) Харпер Лі. Ёй было 89 гадоў.

Харпер Лі нарадзілася ў 1926 годзе ў горадзе Манравіль у штаце Алабама. Літаратурнай дзейнасцю займалася з 1950-х. Раман "Забіць перасмешніка" быў апублікаваны ў 1960-м, ён стаў бестселерам, быў перакладзены на шматлікія мовы свету (іх агульны наклад — 30 мільёнаў асобнікаў). Пісьменніца стала ўладальніцай Пуліцэраўскай прэміі. У далейшым яе раман экранізавалі, фільм атрымаў прэмію "Оскар".

Пасля поспеху "Забіць перасмешніка" Харпер Лі не напісала больш ніводнага закончанага твора і стала пазбягаць публічнасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі