Памерла ўдзельніца беларускага пасляваеннага Супраціўлення Леакадзія Шышэя

Леакадзія Шышэя / https://www.facebook.com/liudvika.kardzis
Леакадзія Шышэя / https://www.facebook.com/liudvika.kardzis

У Вільні памерла ўдзельніца беларускага пасляваеннага Супраціўлення Леакадзія Шышэя (Кавальчук). Ёй было 94 гады.

У 1946 годзе Шышэя ўдзельнічала ў заснаванні ў Слоніме беларускай падпольнай маладзёжнай арганізацыі "Чайка" (кіраўнік — Васіль Супрун). У 1947-м яе ўдзельнікаў арыштавалі савецкія карныя органы. Леакадзія Шышэя прайшла праз сталінскі ГУЛАГ (была ў зняволенні разам з Ларысай Геніюш), яе вызвалілі ў 1954 годзе. Жыла ў Вільні. Рада Беларускай Народнай Рэспублікі ўзнагародзіла яе медалём "100 гадоў БНР".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі