Памерлі двое супрацоўнікаў дома-інтэрната ў Мядзельскім раёне

Памерлі двое супрацоўнікаў дома-інтэрната ў Мядзельскім раёне

Памерлі двое супрацоўнікаў Свірскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната ў Мядзельскім раёне. Гэта — 62-гадовы заўгас Віктар Янцэвіч і 57-гадовы кіраўнік гаспадаркі Пётр Валынец. Сваякі першага кажуць, што ў даведцы пра смерць пазначана каранавірусная інфекцыя. Жонкі Янцэвіча і Валынца, супрацоўніцы дома-інтэрната, у бальніцы, паведамляе TUT.by.

Мясцовыя жыхары гавораць пра ўспышку каранавіруса. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, у красавіку 20 супрацоўнікаў дома-інтэрната шпіталізавалі з падазрэннем на двухбаковую пнеўманію, а днямі стала вядома, што ў 18 чалавек з персаналу і 13 жыхароў пацвердзіўся каранавірус. Але афіцыйна гэта не пацверджана. Вядома, што ў доме-інтэрнаце агулам больш за 150 чалавек. Валанцёры кажуць, што не хапае персаналу — хтосьці хварэе, хтосьці звольніўся.

На сайце Свірскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната змешчана наступная інфармацыя для наведвальнікаў: "У доме-інтэрнаце праводзяцца мерапрыемствы для змяншэння рызыкі заражэння каранавірусам (COVID-19). На сённяшні дзень усе здаровыя. Наведванне сваякамі і пропуск на тэрыторыю пабочных асоб ЗАБАРОНЕНЫ".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі