За суткі ў Беларусі зарэгістраваныя чарговыя 947 выпадкаў COVID-19
Па стане на 14 траўня ў Беларусі зарэгістравана 26 772 чалавека са станоўчым тэстам на COVID-19. За апошнія суткі іх лік павялічыўся на 947 чалавек.
Памёр 151 пацыент, у якога выявілі каранавірус (+5), паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.
Вылечыліся і былі выпісаныя 8168 чалавек (+475).
За ўвесь час эпідэміі ў Беларусі было праведзена 308 156 тэстаў на COVID-19 (+11 776).
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.