Памежнікі адпусцілі Анатоля Лябедзьку без складання пратакола
Лідэра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзьку і журналіста Вадзіма Казначэева адпусцілі з камендатуры памежнага камітэта ў Астраўцы.
Нагадаем, іх затрымалі на выездзе з мястэчка. Апазіцыянеры раздавалі матэрыялы, пасля чаго накіраваліся на мяркуемае месца будаўніцтва першай беларускай АЭС.
Пасля некалькіх гадзін у міліцыі Лябедзьку і Казначэева перавезлі ў камендатуру Памежнага камітэта. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў Анатоль Лябедзька.
“У камендатуры пратрымалі нейкі час. Пачалі складаць пратаколы пра парушэнне рэжыму знаходжання ў памежнай зоне, але потым, верагодна, паступіла новая каманда, і яны абмежаваліся толькі тым, што мы напісалі пісьмовае тлумачэнне, што праязджалі праз Астравец транзітам”.