Памежнікі затрымалі беларуса, які вёз з Літвы 3,5 кілаграмы марыхуаны

Сёння ўначы грамадзянін Беларусі спрабаваў правезці з Літвы ў нашу краіну 3,5 кілаграмы марыхуаны. Аднак яго затрымалі памежнікі на пункце пропуску Каменны Лог.
Наркотыкі ён спрабаваў перавезці на машыне праз “зялёны” калідор. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў прэс-сакратар Памежнага камітэта Аляксандр Цішчанка.

“Яго паводзіны былі не зусім адэкватнымі. Памежнікі пры даглядзе звярнулі на гэта ўвагу. Быў выкарыстаны сабака, пасля чаго праведзены паглыблены дагляд, у выніку чаго пад заднім сядзеннем легкавіка памежнікі знайшлі 7 пакетаў, абматаных скотчам”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі