Памежнікі злавілі балгарына, які прабіраўся ў Мінск з Польшчы

Памежнікі злавілі балгарына, які прабіраўся ў Мінск з Польшчы

15 студзеня гродзенскія памежнікі ў цёмны час сутак у раёне чыгуначнай станцыі "Брузгі" затрымалі парушальніка мяжы. Ім апынуўся 33-гадовы грамадзянін Балгарыі, які знарок перайшоў мяжу з боку Польшчы і накіроўваўся ў Мінск.

Як адзначае прэс-служба памежнікаў, мужчына быў падрыхтаваны да незаконнага перасячэння мяжы. Пры сабе ён меў ідэнтыфікацыйную карту, працоўную кніжку, дакументы аб адукацыі, пасведчанне аб прафесійнай кваліфікацыі, мабільны тэлефон, грошы, запасны абутак, туалетныя прыналежнасці і дзве карты аўтамабільных дарог.

На мужчыну склалі адміністрацыйны пратакол за незаконнае перасячэнне мяжы.  Яго змясцілі ў ІЧУ Гродзенскай памежнай групы. Праводзіцца разбіральніцтва.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі