Памежнікі злавілі плыт з кантрабанднымі цыгарэтамі на 1 млрд рублёў (фота)
Кантрабандысты перапраўлялі амаль 190 тысяч пачкаў цыгарэт.
Гродзенскія памежнікі злавілі на рацэ Нёмане найбуйнейшую за 5 гадоў партыю кантрабандных цыгарэтаў. Як паведамляе прэс-служба Памежнага камітэта, кантрабандысты хацелі сплавіць на плыце ў Літву 187,5 тысячы пачкаў цыгарэт.
Па ацэнках супрацоўнікаў падатковай інспекцыі Ленінскага раёна Гродна, кантрабандны груз каштуе 1 млрд 237,5 млн рублёў.
Фота — gpk.gov.by