Памежнікі знайшлі цыгарэтную кантрабанду па слядах ад абутку ў цягніку

Памежнікі знайшлі цыгарэтную кантрабанду па слядах ад абутку ў цягніку

Сляды ад абутку дапамаглі памежнікам Лідскага атрада выявіць кантрабанду ў грузавым цягніку. Як паведамляе БЕЛТА, хованка з 20 каробкамі беларускіх цыгарэт (10 тысяч пачкаў) была знойдзеная пры аглядзе грузавога цягніка №2926, які ішоў з Беларусі ў Літву.

Памежнікаў збянтэжыла пломба на запоры вагона. Яны вырашылі ўскрыць загрузачны люк і пабачылі ўсярэдзіне вагона і на паверхні грузу сляды абутку.

Пасля гэтага вагон адправілі для больш пільнага догляду на пост мытнага кантролю "Ліда". Там і выявілі цыгарэтную кантрабанду. Яе кошт ацэньваецца каля 100 млн рублёў. Вядзецца адміністрацыйны працэс.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі