Пагранічны камітэт пацвердзіў, што кантрактнік скончыў жыццё самагубствам

Пагранічны камітэт пацвердзіў, што кантрактнік скончыў жыццё самагубствам

Дзяржаўны пагранічны камітэт Беларусі пацвердзіў, што павесіўся кантрактнік. Старшы прапаршчык праходзіў службу ў адным з падраздзяленняў упраўлення Смаргонскай пагранічнай групы, інфармуе БелТА. 

Вайскоўцу было 34 гады. Яго труп раніцай 12 траўня знайшлі сваякі (ён быў у бацькоў). Расследаванне праводзіць Следчы камітэт, высвятляюцца прычыны, якія падштурхнулі мужчыну да рашэння звесці рахункі з жыццём. Адзначаецца, што суіцыд не звязаны са службовай дзейнасцю прапаршчыка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі