Памежны камітэт: У Брэсце “Начныя ваўкі” змогуць праехаць на польскі бок

Памежны камітэт: У Брэсце “Начныя ваўкі” змогуць праехаць на польскі бок

Байкеры з расійскага клуба “Начныя ваўкі”, якія здзяйсняюць мотапрабег Масква-Берлін, могуць бесперашкодна праехаць праз беларуска-польскую мяжу. Пра гэта РИА Новости заявілі ў Дзяржаўным памежным камітэце Беларусі.

“Людзі хочуць выехаць за мяжу... Калі ў іх ёсць сапраўдныя дакументы для выезду, то чаму б і не? Мы дакументы правяраем, калі яны ў парадку — прапускаем”, — сказаў прадстаўнік памежнага камітэта.

Расійскія байкеры з клуба “Начныя ваўкі” здзяйсняюць мотапрабег з Масквы ў Берлін у гонар Дня Перамогі. Група гэтых матацыклістаў ужо ў Беларусі і наведвае памятныя мясціны, звязаныя з гісторыяй Вялікай Айчыннай вайны. Перасекчы беларуска-польскую мяжу яны плануюць у нядзелю,1 траўня.

Разам з тым афіцыйная Варшава адмовіла сябрам адыёзнага расійскага мотаклуба ва ўездзе на тэрыторыю Польшчы. МЗС Расіі расцаніла гэтую адмову як “цынічны і злонамераны жэст, накіраваны на пагаршэнне двухбаковых адносінаў”.

Летась “Начныя ваўкі” ладзілі такі самы мотапрабег на чале са сваім лідарам Аляксандрам Залдастанавым, які з-за актыўнай падтрымкі палітыкі Расіі ў дачыненні Крыма стаў неўязным у Еўрасаюз. Тады беларускія памежнікі прапусцілі іх на польскі бок, але ў Тэрэспалі “ваўкоў” завярнулі і не пусцілі ў ЕС.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі