Памёр 17-гадовы раварыст, пацярпелы ў ДТЗ у Маларыце

Памёр 17-гадовы раварыст, пацярпелы ў ДТЗ у Маларыце

У Маларыце памёр 17-гадовы раварыст, які трапіў у ДТЗ 28 красавіка. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на ўпраўленне ДАІ УУС Брэсцкага аблвыканкама.

Аварыя адбылася ўдзень. За рулём BMW, якая збіла раварыста, быў 19-гадовы мясцовы жыхар. На вуліцы Энгельса ён збіў раварыста, які рухаўся ў спадарожным напрамку і ў той момант паварочваў налева. 

З цяжкімі пашкоджаннямі, у тым ліку з траўмай галавы, раварыста даставілі ў раённую лякарню.

Пяць дзён дактары змагаліся за жыццё падлетка, але выратаваць яго не змаглі. Хлопец памёр 2 траўня. 

Па факце здарэння праводзіцца праверка.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі