Памёр акцёр Берт Рэйнальдс, сэкс-сімвал 1970-х

Памёр акцёр Берт Рэйнальдс, сэкс-сімвал 1970-х

Памёр амерыканскі акцёр Берт Рэйнальдс, сэкс-сімвал 1970-х. Яму было 82 гады. Нядаўна ён перанёс інфаркт і знаходзіўся ў бальніцы. У 2010-м Рэйнальдсу рабілі аперацыю на сэрцы, інфармуе "Бі-Бі-Сі".

Берт Рэйнальдс стаў вядомым акцёрам у 1972-м, калі зняўся ў фільме Джона Бурмена "Збаўленне". Гэта тады яго сталі называць "сэкс-сімвалам". У часопісе Cosmopolitan з'явіліся фотаздымкі аголенага акцёра, пра што ён пасля шкадаваў. Далей былі фільмы "Паліцэйскі і бандыт", "Гонкі "гарматнае ядро" і іншыя. Апошняй працай у кіно стаў фільм Квенціна Таранціна "Аднойчы ў Галівудзе".

Арнольд Шварцэнегер назваў Рэйнальдса сваім кумірам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі