Памёр акцёр Мікалай Карачанцаў

Памёр акцёр Мікалай Карачанцаў

У Маскве памёр вядомы савецкі і расійскі акцёр Мікалай Карачанцаў, інфармуе ТАСС. Ён не дажыў да свайго 74-годдзя адзін дзень.

Карачанцаў трапіў у жахлівую аўтааварыю ў расійскай сталіцы ў ноч на 28 лютага 2005 года. У акцёра была сур'ёзная чэрапна-мазгавая траўма. Пра акцёрскую кар'еру давялося забыць. Усе гэтыя гады Мікалай Карачанцаў праходзіў рэабілітацыю ў РФ і ў замежжы, ён вучыўся гаварыць.  

У Карачанцава дзясяткі роляў у тэатры і кіно. Ён здымаўся ў такіх фільмах, яу "Старэйшы сын" (1975), "Сабака на сене" (1977), "Прыгоды Электроніка" (1979), "Шэрлак Холмс і доктар Ватсан. Крывавы надпіс" (1979). Акцёр выканаў галоўную ролю ў фільме "Белыя росы" (1983), які здымаўся ў Беларусі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі