Памёр акцёр Роджэр Мур, вядомы роллю Джэймса Бонда

Памёр акцёр Роджэр Мур, вядомы роллю Джэймса Бонда

Ва ўзросце 89 гадоў памёр брытанскі актор Роджэр Мур, вядомы перш за ўсё як выканаўца ролі Джэймса Бонда. Пра гэта паведамляюць замежныя СМІ са спасылкай на прадстаўнікоў сэра Роджэра.

Адзначаецца, што актор памёр у Швейцарыі пасля "кароткай, але адважнай барацьбы з ракам".

У ролі Джэймса Бонда Мур здымаўся ў 1973-1985 гадах. У яго ўвасабленні суперагент з'яўляўся ў наступных фільмах "бандыяны": "Жыві і дай памерці", "Чалавек з залатым пісталетам", "Шпіён, які мяне кахаў", "Месяцовы гоншчык", "Толькі для тваіх вачэй", "Васьміножка", "Від на забойства". 

Памёр акцёр Роджэр Мур, вядомы роллю Джэймса Бонда

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі