Памёр акцёр, які выканаў ролю Чубакі ў "Зорных войнах"
Памёр акцёр Пітэр Мейх'ю, які выканаў ролю Чубакі ў "Зорных войнах". Пітэру Мейх'ю было 74 гады. Пра сумную вестку паведаміла ў Twitter сям'я акцёра. Мейх'ю не стала яшчэ 30 красавіка.
Акцёру быў 71 год, калі ён у 2015 годзе зняўся ў "Абуджэнні сілы". Праўда, ужо з дублёрам.