Памёр беларускі скульптар Андрэй Заспіцкі
Памёр беларускі скульптар Андрэй Заспіцкі. У лютым яму споўнілася 95 гадоў. Заспіцкі — лаўрэат дзяржпрэмій БССР і СССР.
Ён з'яўляецца аўтарам помнікаў Адаму Міцкевічу на вуліцы Гарадскі Вал у Мінску і Францішку Скарыну ў Полацку, надмагільнага помніка Янку Купалу на Вайсковых могілках і шматлікіх іншых. Разам з Віктарам Паповым стварыў скульптуры на будынку Сувораўскай вучэльні, удзельнічаў у стварэнні скульптур на вежах Прывакзальнай плошчы сталіцы.