Памёр былы кіраўнік Беларусі Мікалай Дземянцей

Памёр былы кіраўнік Беларусі Мікалай Дземянцей

10 ліпеня на 89-м годзе жыцця памёр былы кіраўнік Беларусі Мікалай Дземянцей. У 1990-1991 гадах ён быў старшынёй Вярхоўнага Савета БССР. У той час была прынятая дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларусі. У жніўні 1991-га падчас дзяржаўнага перавароту ў Маскве Дземянцей падтрымаў путчыстаў. Праз некалькі дзён путч быў падаўлены, а старшыня Вярхоўнага Савета БССР быў вымушаны падаць у адстаўку.

У далейшым Дземянцей яшчэ чатыры гады быў сенатарам (па прэзідэнцкай квоце), а пасля выйшаў на пенсію, пісаў мемуары.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі