Памёр былы кіраўнік Масквы Юрый Лужкоў
Памёр былы кіраўнік Масквы Юрый Лужкоў. Яму было 83 гады. Па некаторых звестках, у Мюнхене Лужкову збіраліся зрабіць аперацыю на сэрцы.
Юрый Лужкоў быў мэрам расійскай сталіцы з 1992 да 2010 года. Яго звольніў тагачасны прэзідэнт РФ Дзмітрый Мядзведзеў "у сувязі са стратай даверу". Яшчэ ў канцы 1990-х Лужкоў быў папулярным палітыкам і меў прэзідэнцкія амбіцыі, аднак канкураваць з Уладзімірам Пуціным ён не рашыўся, ужо ў 2001 годзе ўвайшоў у праўладную партыю "Адзіная Расія". Дарэчы, менавіта Пуцін тры гады таму ўзнагародзіў экс-мэра ордэнам "За заслугі перад Айчынай".
Юрый Лужкоў неаднаразова сустракаўся з Аляксандрам Лукашэнкам. Калі Мэра Масквы адправілі ў адстаўку, Лукашэнка напісаў ліст у яго падтрымку, у якім назваў яе "несправядлівай". Ён нават быў гатовы прапанаваць яму працу на дзяржаўнай службе. Беларускі кіраўнік заўсёды называў Лужкова сваім сябрам. Лукашэнка ўжо выказаў спачуванні сям'і памерлага.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.