Памёр 41-ы прэзідэнт ЗША Джордж Буш-старэйшы

Памёр 41-ы прэзідэнт ЗША Джордж Буш-старэйшы

Памёр 41-ы прэзідэнт Злучаных Штатаў Джордж Герберт Уокер Буш, вядомы як Джордж Буш-старэйшы. Ён ачольваў ЗША у 1989-1993 гадах, а раней быў віцэ-прэзідэнтам у часы прэзідэнцктва Рональда Рэйгана. Менавіта Буш-старэйшы завяршыў справу Рэйгана і спыніў “халодную вайну”.

Як паведамляе Reuters, смерць надышла а 10:00 у пятніцу — былы амерыканскі прэзідэнт памёр дома ў Х’юстане ў атачэнні сваякоў. Яму было 94 гады і ён пражыў долей за ўсіх папярэдніх прэзідэнтаў ЗША. Яго жонка Барбара Буш, з якой ён пражыў 73 гады, памёрла сёлета ў красавіку.

Буш-старэйшы ў маладосці служыў у войску і да канца Другой сусветнай вайны быў лётчыкам. Затым атрымаў універсітэцкую адукацыю і заняўся нафтавым бізнэсам, пасля чаго прыйшоў у палітыку.

На часы яго кіравання Злучанымі Штатамі прыпала зруйнаванне Берлінскага мура, ваенные аперацыі ў Панаме, на Філіпінах і ў Персідскім заліве, а таксама падзенне СССР. Буш-старэйшы прабыў прэзідэнтам толькі адзін тэрмін: ён не выканаў сваё перадвыбарчае абяцанне не павышаць падаткі, таму на выбарах 1992 года прайграў Білу Клінтану.

Сын Буша стаў 43-м прэзідэнтам ЗША і ўвайшоў у гісторыю як Джордж Буш-малодшы.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі