Памёр Георгій Данелія — рэжысёр фільмаў "Міміно", "Афоня" і "Кін-дза-дза"

Памёр Георгій Данелія — рэжысёр фільмаў "Міміно", "Афоня" і "Кін-дза-дза"

У Расіі ва ўзросце 88 гадоў пасля працяглай хваробы памёр вядомы кінарэжысёр Георгій Данелія, піша "Новая газета" са спасылкай на сям'ю творцы.

У лютым Данелію шпіталізавалі з-за запалення лёгкіх. Лекары ў рэанімацыйным аддзяленні ўвялі яго ў штучную кому, каб стабілізаваць дыханне.

Шырокую вядомасць Данеліі прынесла ў 1964 годзе лірычная камедыя "Я крочу па Маскве". Таксамы ён з'яўляецца аўтараў такіх вядомых фільмаў, як "Міміно", "Афоня", "Кін-дза-дза" ды інш.

Памёр Георгій Данелія — рэжысёр фільмаў "Міміно", "Афоня" і "Кін-дза-дза"
Георгій Данэлія. Фота: Юрый Рост / "Новая газета"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі