Памёр лідар брытанскага панк-гурта Buzzcocks Піт Шэлі

Памёр лідар брытанскага панк-гурта Buzzcocks Піт Шэлі

6 снежня памёр ад сардэчнага прыступу лідар брытанскага панк-гурта Buzzcocks Піт Шэлі (Пітэр Макніш). Яму было 63 гады. У апошнія гады музыка жыў у Эстоніі (гэта радзіма яго жонкі Грэты), інфармуе rollingstone.com.

Гурт Buzzcocks быў заснаваны ў 1976-м у Болтане. За час творчай дзейнасці з'явіліся дзевяць студыйных альбомаў. Уплыў гурта параўнальны з уплывам Sex Pistols. Піт Шэлі запісаў і шэсць сольных альбомаў, апошні з іх з'явіўся два гады таму. Яго калегі па Buzzcocks пішуць, што "музыка Піта натхняла многія пакаленні музыкаў на працягу ўсёй яго кар'еры, якая працягвалася пяць дзесяцігоддзяў".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі