Памёр пасажыр легкавіка, што трапіў у пяшчаную буру на трасе М1

Памёр пасажыр легкавіка, што трапіў у пяшчаную буру на трасе М1

Пасажыр легкавіка, які пацярпеў у аварыі на трасе М1 падчас “пясчанай буры”, памёр у лякарні. Пра гэта паведамляе ДАІ Мінскай вобласці. Аварыя адбылася 21 красавіка каля 15.30 у Нясвіжскім раёне, на 253-м кіламетры трасы М1 Брэст — Мінск — мяжа Расіі.

27-гадовы кіроўца “Вольва” ехаў у бок Брэста. Каля вёскі Малінаўка ён не справіўся з кіраваннем і сутыкнуўся са спадарожнай фурай. У той момант быў моцны вецер і на дарозе раптоўна ўзняўся слуп пяску. Бачнасць пагоршылася, таму кіроўца фуры пачаў зніжаць хуткасць. Тады легкавік і ўрэзаўся ў яго.

26-гадовы пасажыр “Вольва” атрымаў цяжкія траўмы. Яго даставілі ў рэанімацыю, але хлопец не выжыў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі