Памёр расійскі рэпер Дэцл: пасля канцэрту ў яго спынілася сэрца

Памёр расійскі рэпер Дэцл: пасля канцэрту ў яго спынілася сэрца

Памёр расійскі рэпэр Дэцл. Гэта адбылося сёння ўначы пасля канцэрту ў Іжэўску. Пра смерць музыкі паведаміў яго бацька Аляксандр Талмацкі.

“Кірыла больш няма”, — напісаў ён на сваёй старонцы ў Фэйсбуку.

Канцэртны дырэктар выканаўцы Павел Белянец паведаміў, што прычынай смерці рэп-выканаўцы стала спыненне сэрца, музыкант памёр пасля канцэрта ў Іжэўску.

“Сёння ўначы ён выступаў у Іжэўску. Пасля выступу пайшоў у грымёрку, праз некалькі хвілін яму стала дрэнна. Папярэдняя інфармацыя — у яго адбылося спыненне сэрца, і ён памёр”, — цытуюць Белянца на старонцы Вконтакте, прысвечанай Дэцлу.

Кірыл Талмацкі нарадзіўся ў 1983 годзе. Кар'еру ён пачаў у канцы 1990-х, узяўшы сцэнічны псеўданім Дэцл. Быў надзвычай папулярным сярод падлеткаў.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі