Памёр Мілаш Форман, аўтар фільма "Палёт над гняздом зязюлі"
13 красавіка пайшоў з жыцця знакаміты чэшскі рэжысёр Мілаш Форман. Яму было 86 гадоў. Пра гэта журналістам паведаміла ўдава Формана Мартына.
"Яго сыход быў спакойным. Ён памёр у акружэнні сям'і і блізкіх сяброў", — сказала яна ČTK. Па яе словах, развітанне з рэжысёрам пройдзе ў цесным сямейным коле.
Сусветную вядомасць Форману прынесла яго стужка 1963 года "Чорны Пётр", якая атрымала галоўны прыз на фестывалі ў Лакарна. Пасля гэтага Форман двойчы атрымліваў "Оскар" за лепшую рэжысёрскую працу. Менавіта ён стварыў культавыя фільмы "Палёт над гняздом зязюлі" і "Амадэй".
Падчас Другой сусветнай вайны бацькі будучага рэжысёра былі знішчаны ў фашыстскіх канцлагерах. Вучыўся ў Подэбрадах разам з Вацлавам Гавэлам. Пасля ўвода савецкіх войскаў у Прагу ў 1968 годзе Форман эміграваў ў ЗША. Апошні раз Форман наведаў радзіму 7 гадоў таму. Вандраваць яму не дазваляла здароўе.