Памёр удзельнік комік-гурта "Монці Пайтан" Тэры Джонс
У Лондане памёр удзельнік брытанскага комік-гурта "Монці Пайтан" Тэры Джонс, інфармуе bbc.com. Яму было 77 гадоў.
Зорныя часы гурта прыпадаюць на 1970-я гады. Тэры Джонс быў сярод шасці яго ўдзельнікаў. Яны знялі некалькі фільмаў і рабілі тэлеперадачу "Лятаючы цырк Монці Пайтана", якая карысталася папулярнасцю.
Тэры Джонс цяжка хварэў, у яго была рэдкая форма дэменцыі FTD.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.