Памёр рэжысёр "Апошняга танга ў Парыжы" Бернарда Берталучы

Памёр рэжысёр "Апошняга танга ў Парыжы" Бернарда Берталучы

У Рыме ва ўзросце 77 гадоў пасля працяглай хваробы памёр вядомы італьянскі кінарэжысёр Бернарда Берталучы, піша газета La Repubblica. Ягоную смерць выданне назвала сыходам "апошняга вялікага маэстра". 

Найбольшую вядомасць творцу прынеслі такія стужкі, як "Апошняе танга ў Парыжы", "Маленькі Будда", "Апошні імператар". Свой апошні фільм Берталучы выпусціў у 2012 годзе. Карціна называлася "Ты і я".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі