Памёр Яўгені Осін, выканаўца хіта “Плачет девушка в автомате”

 Памёр Яўгені Осін, выканаўца хіта “Плачет девушка в автомате”

Памёр расійскі поп-спявак Яўгені Осін, які ў 1990-я гады стаў знакаміты сваім хітом “Плачет девушка в автомате”. Осіну было 53 гады. Прычына смерці не называецца.

Паводле расійскіх СМІ, спявак ужо даўно меў праблемы з алкаголем і лекаваўся ад цяжкой залежнасці. Імаверна, што ў яго спынілася сэрца на фоне спажывання спіртнога. Пра гэта, у прыватнасці, паведамляе REN TV.

Яўгені Осін стаў вядомым ў сярэдзіне 1990-х гадоў. У сваіх песнях, якія сталі безумоўнымі хітамі на ўсёй постсавецкай прасторы, ён выкарыстоўваў элементы дваравога рамансу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі