Папа Францішак абвянчаў на борце самалёта сцюардэсу і бортправадніка (фота)

Папа Францішак абвянчаў на борце самалёта сцюардэсу і бортправадніка (фота)

Папа Францішак абвянчаў на борце самалёта сцюардэсу і бортправадніка. Адбылося гэта падчас пералёту пантыфіка з Чылі ў Перу. Як інфармуе Reuters, гэтая цырымонія падчас лацінаамерыканскай паездкі Папы Рымскага не планавалася. Падчас 2-хгадзіннага палёту ён даведаўся, што 39-гадовая Паола і 41-гадовы Карла выхоўваюць дваіх дзяцей, яны зарэгістравалі шлюб у мэрыі, але не абвянчаліся — землятрус разбурыў іх храм. Пачуўшы гэтую гісторыю, пантыфік сам прапанаваў сцюардэсе і бортправадніку абвянчацца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі