Папа Рымскі пра аборты і геяў: царква не мусіць зацыклівацца на гэтых тэмах

Інтэрв’ю апублікаванае 19 верасня адначасова ў 16 рэлігійных часопісах. Папа рымскі заклікае каталіцкую царкву знайсці новы падыход да праблемы абортаў, гомасэксуальнасці і кантрацэпцыі. Ён падкрэсліў, што калі не знойдуць правільны баланс у гэтых пытаннях, усе маральныя прынцыпы царквы абрынуцца як картачная хатка.  



Яго жаданне адмовіцца ад артадаксальнага падыходу да пытанняў маралі знаходзіцца ў рэзкім кантрасце з пазіцыяй яго папярэднікаў, Яна Паўла ІІ і Бенедыкта XVI, якія настойвалі на строгім выкананні рэлігійных установак, інфармуе ВВС.



“Пастырскае служэнне царкве не можа грунтавацца толькі на літаральнай перадачы мноства разрозненых дактрынаў”, — сказаў папа Францішак.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі