Парачка выносіла з крамаў тавары ў торбе, якую не бяруць магнітныя рамкі

Парачка выносіла з крамаў тавары ў торбе, якую не бяруць магнітныя рамкі

У Мінску маладая пара выносіла з крамы тавары ў спецыяльнай торбе, на якую не рэагуюць магнітныя рамкі. Паводле інфармацыі з сайта ГУУС Мінгарвыканкама, зламыснікі скралі такім спосабам тавары на суму каля 1000 рублёў —  пара акуляраў супраць сонца, прадукты харчавання і дарагі алкаголь.

Скрадзенае прадавалі на вуліцы незнаёмым людзям. Атрыманыя грошы трацілі на свае патрэбы.

Урэшце парачку затрымалі: 28-гадовы хлопец раней ужо меў судзімасць і жыў разам са сваёй 31-гадовай сяброўкай. Абодва не працавалі. Заведзеная крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 205 (“Крадзеж”). Максімальная пакаранне —  да 4 гадоў зняволення.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі