Паралельна з "нармандскім самітам" у Мінску засядае Кантактная група

У Мінску аднавіліся перамовы Кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны, перадае УНІАН.

У перамовах удзельнічаюць прадстаўнікі "ДНР" і "ЛНР Дзяніс Пушылін і Уладзіслаў Дейнега, экс-прэзідэнт Украіны Леанід Кучма, спецпрадстаўнік старшыні АБСЕ Хайдзі Тальявіні і амбасадар Расіі ў Кіеве Міхаіл Зурабаў.

Сустрэча праходзіць у комплексе "Дыпсэрвіс хол" у цэнтры беларускай сталіцы.

Напярэдадні падчас перамоваў групы баевікі перадалі ўкраінскаму боку свае прапановы па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны. Пасля гэтага быў абвешчаны перапынак у сустрэчы групы.

Фота — Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі