Паранены на беларуска-польскай мяжы салдат у стане клінічнай смерці
Мяжа Польшчы і Беларусі
Паранены мігрантам польскі салдат знаходзіцца ў стане клінічнай смерці, ён перажыў ужо тры аперацыі. Яго перавезлі ў шпіталь пры вайсковым медычным інстытуце, і стан ацэньваецца як цяжкі, але стабільны.
Раніцай 28 траўня на польска-беларускай мяжы салжата 1-й Варшаўскай бронетанкавай брыгады атрымаў удар нажом з боку беларускай мяжы. Ён спрабаваў затрымаць мігранта, які намагаўся трапіць на тэрыторыю Польшчы. Мігранты зрабілі шчыліну ў стальной агароджы на мяжы, салдат намагаўся шчытом перакрыць пралом. У гэты час ён атрымаў удар нажом.
Праз неклькі дзён у іншага польскага памежніка пацэлілі галінай. Яе ў польскі патруль кінулі з беларускага боку мяжы. Дравіна трапіла памежніку ў галаву і пашкодзіла вока.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.