Парашэнка і Пуцін патэлефанавалі кіраўніку Беларусі

"Пытанні падрыхтоўкі прызначанай на 26 жніўня ў Мінску сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў Мытнага саюза з прэзідэнтам Украіны з удзелам прадстаўнікоў Еўрапейскай камісіі" абмеркаваны падчас праведзенай увечары 19 жніўня тэлефоннай размовы прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна з Аляксандрам Лукашэнкам, паведамляе прэс-служба Крамля. Пуцін расказаў Лукашэнку аб сітуацыі з так званым “гуманітарным канвоем”.

Амаль адначасова з крамлёўскай, прэс-служба прэзідэнта Украіны таксама паведаміла аб тэлефоннай размове Пятра Парашэнкі з Аляксандрам Лукашэнкам.

"Прэзідэнт Украіны падзякаваў прэзідэнту Беларусі за магчымасць правядзення 26 жніўня ў Мінску сустрэчы высокага ўзроўню ў фармаце Украіна - Еўрапейскі саюз -"Еўразійская тройка". Бакі абмеркавалі шэраг пытанняў двухбаковых адносін і ўрэгулявання надзвычайнай сітуацыі на ўкраінскім Данбасе", - гаворыцца ў паведамленні Кіева.

Нагадаем, што 26 жніўня ў Мінску пройдзе шматбаковая сустрэча з удзелам Пятра Парашэнкі, Аляксандра Лукашэнкі, Уладзіміра Пуціна, Нурсултана Назарбаева і шэрагу высокіх прадстаўнікоў Еўрасаюза на чале з Кэтрын Эштан.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі