Парэшткі Магдалены Радзівіл перапахаваюць у мінскім касцёле 17 лютага

Парэшткі Магдалены Радзівіл перапахаваюць у мінскім касцёле 17 лютага

Парэшткі Магдалены Радзівіл (1861 — 1945) перапахаваюць у мінскім касцёле 17 лютага. Але не ў Чырвоным касцёле, як меркавалася раней, а ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы (Святога Роха) на Залатой Горцы, інфармуе сайт catholic.by.

Магдалена Радзівіл — вядомая мецэнатка беларускай культуры ў першыя дзесяцігоддзі XX стагоддзя. Яна фінансавала выданне кнігі “Вянок” Максіма Багдановіча, падтрымлівала беларускае школьніцтва. Радзівіл памерла ў Швейцарыі ў канцы Другой сусветнай вайны, была там пахаваная. Летась яе прах прывезлі ў Мінск. 17 лютага а 10-й гадзіне пахавальную цырымонію ўзначаліць дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі Юрый Касабуцкі (яшчэ ўвечары 16 лютага ўрну з парэшткамі выставяць у касцёле для развітання). Перапахаванне адбудзецца ў левай частцы храма. Там усталююць памятную шыльду і барэльеф у гонар Магдалены Радзівіл. На ўрачыстасць прыедуць Мацей і Міхал Радзівілы, праўнучка Магдалены Марылена Замойская.

Парэшткі Магдалены Радзівіл перапахаваюць у мінскім касцёле 17 лютага
Фота: catholic.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі